Удзел у літаратурна-музычным фестывалі «Восень у Завоссі», які прайшоў у Баранавіцкім раёне, прынялі і ўдзельнікі клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі», што дзейнічае пры Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц.
Літаратары прадставілі свае творы — вершы, напоўненыя любоўю да роднай зямлі, яе гісторыі і людзей.
Выступленне «Пінчукоў» стала сапраўдным упрыгажэннем фестывалю і чарговым доказам таго, што паэтычнае слова Піншчыны жыве, развіваецца і знаходзіць водгук у сэрцах слухачоў.





