ЛітПрастора» на фестывалі «Восень у Завоссі

ЛітПрастора» на фестывалі «Восень у Завоссі

Супрацоўнікі Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц прадставілі бібліятэчную пляцоўку «ЛітПрастора» на літаратурна-музычным фестывалі «Восень у Завоссі», які прайшоў у Баранавіцкім раёне.

Для гасцей фестывалю былі арганізаваны займальныя інтэрактыўныя гульні: беспройгрышная латэрэя «Скарбонка слоў», гульня-віктарына «Пазнай пісьменніка» і «Паэтычная мазаіка».

Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена выстава беларускай літаратуры, а таксама тэматычная фотазона, дзе ўсе жадаючыя маглі зрабіць яркія здымкі на памяць.

Бібліятэчная пляцоўка «ЛітПрастора» стала сапраўдным цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто любіць роднае слова, кнігу і беларускую культуру.

 

Добавить комментарий