75 гадоў з дня нараджэння Надзеі Парчук

75 гадоў з дня нараджэння Надзеі Парчук

Надзея Мікалаеўна Парчук (нар. 1951) – беларуская паэтэса, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2009).

Нарадзілася 27 верасня ў вёсцы Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці . Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, атрымала спецыяльнасць бухгалтара і 25 гадоў працавала ў банкаўскай сістэме.

Друкавацца пачала з 2001 года. Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі: «Жыццёвыя плыні» (2003), «Я сердце людям подарю» (2004), «Ладараж» (2006), «Раскрыліўся бусел над хатай…» (2009), «Зарунее жыта зноў» (2010), «Берагі надзеі» (2014), «Венерын чаравічак» (2015, для дзяцей), «Святло няскоранай душы» (2017). Уладальніца «Залатога пяра» альманаха «Гоман» (2006) . Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. У 2016 годзе ўзнагароджана медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».

Добавить комментарий