95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча

95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча

Ніл Сымонавіч Гілевіч (1931–2016 гг.) – беларускі паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, драматург, грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся 30 верасня ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча (1951), філалагічны факультэт БДУ (1956). З 1960 па 1986 год працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, прафесар (1978). У 1980–1989 гадах – першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1989–1997 гадах узначальваў Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.
Першы верш апублікаваны ў 1946 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Песня ў дарогу» (1957), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), рамана ў вершах «Родныя дзеці» (1985). Пераклаў больш за 400 твораў славянскіх пісьменнікаў.

 

Добавить комментарий