Юбилей писателей

Юбилей писателей

70 гадоў з дня нарадження Марыі Ляшук

Марыя Іванаўна Ляшук (1955) — беларуская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў.

Нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета “Піянер Беларусі”. У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

️Завяршыўшы навучанне ў 1978 г., Марыя Ляшук вярнулася ў Пінск і стала працаваць карэспандэнтам, а потым рэдактарам мясцовага радыё ў трыкатажным аб’яднанні “Палессе”. У 1990 г. перайшла працаваць карэспандэнтам гарадской газеты “Пінскі веснік”. Праз некаторы час была назначана загадчыцай аддзела пісьмаў, потым — намеснікам рэдактара, а з 1996 па 2012 г. — рэдактарам гэтага выдання. З лістапада 2012 г. працавала памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. І. Палейчука і карэспандэнтам газеты “Пінскі веснік”, затым — уласным карэспандэнтам абласной газеты “Народная трыбуна”.

Друкавалася ў часопісах “Гаспадыня”, “Алеся”, “Нёман”, альманасе “Гоман”, у рэспубліканскіх — “7 дней”, “Будем здоровы!”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Літаратура і мастацтва”, абласных — “Заря”, “Народная трыбуна”.

️У маі 2007 г. выйшаў зборнік навел і вершаў “Благословенные небом”. Была галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага зборніка “Піншчына літаратурная” (1999), выступіла ўкладальнікам зборнікаў паэзіі: “Струменя” серебряные струны” (2008), “Кружева полесских зарниц” (2011), “Созвездие любви” (2013). В 2022г. выйшаў зборнік навел “Сквозь зимы и вёсны”.

Марыя Ляшук – лаўрэат прэміі Беларускага рэспубліканскага саюза жанчын. Узнагароджана дыпломам і значком за лепшую журналісцкую работу у рэспубліканскім творчым конкурсе “Залатое пяро” Беларускага саюза журналістаў, нагрудным знакам “Выдатнік друку”. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий