Книжное ассорти


Пазнякоў, М. П.
Канцэрт : паэт. зборнік : для дзяцей мал. шк. узросту / Міхась Пазнякоў ; мастак Дар’я Чарняўская. – Мінск : Звязда, 2021. – 96 с. іл.

Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, міжнародных літаратурных прэмій імя Віталя Біянкі, імя Антуана дэ Сент-Экзюперы і многіх іншых склалі займальныя вершаваныя творы. Яны садзейнічаюць выхаванню любові да Радзімы, дабрыні, умення сябраваць, шчырасці.


Жук, А. А.
Сок манга : проза / Алесь Жук. – Минск : Звязда, 2021. – 280с.

Кніга прозы пра маладую пару чалавечага жыцця ў суладдзі з прыгажосцю прыроды, пры лепшых чалавечых памкненях, пра шчасце любіць і кахаць.


Аўласенка, Г. П.
Казкі дзядулі Дняпра : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Генадзь Аўласенка ; маст. Святлана Стахоўская. — Мінск : Звязда, 2022. — 112 с. : іл.

У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра» юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. I па гісторыі, і па геаграфіі, і па біялогіі. Але ўсё ж асноўнае ў ей казкі. Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя яго прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць. Ну а вам, юныя чытачы, засталося толькі прачытаць іх.


Галіноўская, Н. В.
У казачным лесе : паэт. зб. для дзяцей : для дзяцей мал. шк. узросту / Ніна Галіноўская ; маст. Алена Карповіч. – Мінск : Звязда, 2022. – 56 с.

Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы – звяры і птушкі.
Чытачы пазнаёмяцца з цікавымі, разнастайнымі, павучальнымігісторыямі жыхароў замка. У некаторых эпізодах удзельнічаюць і дзеці.
Многія творы гэтай кніжкі змяшчаліся ў ранейшых зборніках паэтэсы.


Багдановіч, Л. У.
Скарбы зямлі беларускай : казкі : для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту / Лёля Багдановіч ; маст. Святлана Стахоўская. – Мінск : Звязда, 2021 . – 40 с. : іл.

У зборнік уключаны казкі, заснаваныя на беларускіх легендах і паданнях і прысвечаныя вобразам, якія сталі сімваламі нашай Айчыны. Бусел, хлеб, валошкі, возера Нарач, Белавежская пушча, лён — вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі аўтара на стварэнне кнігі, што ў займальнай форме распавядае падлеткам пра нашу культуру і міфалогію, дапамагае спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці.


Парчук, Н. М.
Венерын чаравічак : вершы, казкі, загадкі : для дзяцей мал. шк. узросту / Надзея Парчук ; маст. Святлана Рыжыкава. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2015. – 112 с. : іл.

У гэтым паэтычным зборніку сабраны прыгожыя вершы, незвычайныя казкі, цікавыя загадкі і лічылкі берасцейскай паэткі Надзеі Парчук.