Літаратурная гасцёўня «Паэтычная кветка палескай зямлі» расчыніла дзверы для юных чытачоў Малоткавіцкай сельскай бібліятэкі. Мерапрыемства было прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы, палескай ластаўцы Яўгеніі Янішчыц. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Жыццё маё – загадкавы палёт». Загадчык бібліятэкі Бойка Н.Е. пазнаёміла сваіх гасцей з творчасцю паэткі і прачытала некалькі вершаў , якія былі прысвечаны маці, роднай хаце, малой радзіме: “Мама і птушкі”, “Тут”, “Хата” , “Прыедзь у край мой ціхі” і іншыя.
Н.Е.Бойка,
заг. Малоткавіцкай СБ