Хвала рукам, што пахнуць хлебам

Хвала рукам, што пахнуць хлебам

Бібліятэкар Бабрыкоўскай сельскай бібліятэкі сумесна з супрацоўнікамі Дабраслаўскага СДК правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”, прысвечаную Дню сельскай гаспадаркі. Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю родную зямлю і працуе на яе карысць. Вядучыя павіншавалі герояў жатвы, і ўсіх тых, хто з самага ранку да позняга вечара, не шкадуючы сваіх сіл, здароўя змагаліся за кожны каласок. Сардэчныя віншаванні і словы падзякі – усё ў гэты дзень гучала ў адрас працаўнікоў сельскай гаспадаркі. У выкананні народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыва “Дабраславачка” гучалі прыгожыя песні.

А.М.Міхалевіч,
бібліятэкар Бабрыкоўскай СБ

Добавить комментарий