У межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» бібліятэкі Піншчыны правялі мерапрыемства да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
Для наведвальнікаў былі арганізаваны кніжныя выставы, якія суправаджаліся тэматычным аглядам асноўных твораў аўтара, літаратурныя вечары, а таксама дыскусіі пра яго ўклад у развіццё беларускай літаратуры і грамадска-палітычнага жыцця краіны.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!






