Кожная пятніца — роднае, сваё

Кожная пятніца — роднае, сваё

️Лапацiнская сельская бібліятэка далучылася да праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё». Для наведвальнікаў прайшла гадзіна фальклору «Беларускiя традыцыi i звычаi». Былі прадстаўлены кнігі пра беларускі арнамент, фальклор, замовы, рушнікi, а таксама прылады быту і музычныя iнструменты нашых продкаў.

Мэтаю мерапрыемства было выхаванне цікавасці да традыцыйнай культуры беларусаў.

Асаблівую цікавасць ў наведвальнікаў вызвалі музычныя iнструменты і калыска, якія добра захаваліся ад нашых бабуль і дзядуль – сваё, роднае.

Добавить комментарий