Спеў душы Яўгеніі Янішчыц

Спеў душы Яўгеніі Янішчыц

Паэзія Яўгеніі Янішчыц адкрыла  для нашай краіны і  далёка за яе межамі цудоўны вобраз чалавека,  закаханага ў сваю палескую  зямлю, у землякоў, раку Ясельду, з яе твораў прадстае ўся Беларусь. Ад яе цудоўных вершаў дыхае  свежасцю  і  прыгожасцю, пяшчотай  і ласкай.Менавіта ў дзень нараджэння паэтэсы 20 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц ладзілася раённае свята паэзіі “Непрыручаная птушка Палесся”. На свяце прысутнічалі намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Палхоўскі Дзмітрый Георгіевіч, які адкрыў свята. Былі запрошаны загадчык сектарам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Падшывалаў Сяргей Валер’евіч, заслужаны дзеяч культуры Лемяшэўскі Дзям’ян Рыгоравіч, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Людміла Мікалаеўна Двараніновіч, сын Яўгеніі Янішчыц Андрэй Сяргеевіч з нявесткай Юляй, пляменніца паэтэсы Ганчарык Таццяна Міхайлаўна, складальнік 4-х томнага выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі” Аўсяннікава Тамара Пятроўна, а таксама члены клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” і настаўнікі школ раёна і горада.

Для прысутных была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Спеў душы Яўгеніі Янішчыц”, на якой у тэтралізаванай форме гучалі вершы паэтэсы. Пачалася кампазіцыя з верша “Я вас люблю”, які прачытала Нарывончык Ліза, вучаніца ДУА “Чухаўская сярэдняя школа”. На працягу мерапрыемства вядучая распавядала  аб жыццёвым і творчым лёсе Яўгеніі Янішчыц.  З вялікім задавальненнем прысутныя слухалі верш “Пралескі” у выкананні Багдановіч Аляксандры, вучаніцы ДУА «Дзіцячы сад – пачатковая школа п. Садовы». Чытачы Дамашыцкай сельскай бібліятэкі Старадубава Дар’я і Ермаловіч Уладзіслаў прадставілі тэатралізацыю верша  “Застаюся каханай”. Верш “Ты пакліч мяне. Пазаві” прачыталі Куташ Данііл і Мелюх Вера, чытачы Кашавіцкай сельскай бібліятэкі. Бабрыкоўская сельская бібліятэка паказала інсцэніроўку вершаў “Маці” і “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён”, а загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ імя Я.Янішчыц Самуйлік Ірына Іванаўна –  верш “У калыханку сыну”.

З цікавасцю слухалі госці свята выступленне Тамары Пятроўны Аўсяннікавай, якая падзялілася ўспамінамі пра Жэню Янішчыц. Лемяшэўскі Дзям’ян Рыгоравіч расказаў аб сустрэчах з Яўгеніяй Янішчыц на Палессі і рабоце раёна па ўвекавечанню памяці паэтэсы. З успамінамі пра Яўгенію Янішчыц выступіла стрыечная сястра Баран Раіса Дзмітрыеўна. Вельмі прыемным ў адрас супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц было выступленне сына Андрэя Сяргеявіча, які падараваў бібліятэцы кнігу вершаў Яўгеніі  Янішчыц “Кахання сад і ластаўка вясны”.

Скончылася літаратурна-музыкальная кампазіцыя песняй на словы Яўгеніі Янішчыц “Да сустрэчы”, якую выканалі настаўнік ДУА “Парахонская дзіцячая школа мастацтваў”  Караткевіч Ігар Георгіевіч і  мастацкі кіраўнік Галавач Вольга Мікалаеўна. У выкананні работнікаў Дабраслаўскага СДК для прысутных прагучала некалькі музычных  нумароў.

Затым ўсе прысутныя на свяце  направіліся ў вёску Рудка, каб менавіта ў Год малой радзімы аддаць даніну павагі Яўгеніі Іосіфаўне Янішчыц. Да мемарыяльнай дошкі дома, дзе нарадзілася паэтэса, заслужаны дзеяч культуры Лемяшэўскі Дзям’ян Рыгоравіч і старшыня Мерчыцкага сельвыканкама Молчан Галіна Фёдараўна ўсклалі памятную гірлянду.

Пасля ўдзельнікі мерапрыемства наведалі ДУА “Парэцкая базавая школа”, дзе была прадстаўлена літаратурная імпрэза “Ластаўка Палесся” падчас якой вядучыя Сідарук Антаніна Паўлаўна, навуковы супрацоўнік музея Я.Янішчыц і Неўдах Святлана Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры расказалі аб творчым і жыццёвым лёсе паэтэсы. Вельмі прыемна было слухаць успаміны аб Яўгеніі Янішчыц суседкі па вёсцы Козел Марыі Пятроўны, аднакласніцы Ганчарык Раісы і былой настаўніцы фізічнай культуры Кандрацюк Соф’і Міхайлаўны. На працягу мерапрыемства гучалі вершы Яўгеніі Янішчыц у выканнанні вучаніцы 5 класа Краўчук Надзеі і Лепясевіч Кацярыны, вучаніцы 9 класа. Настаўнікі Гайдук Юлія Віктараўна і Водчыц Ганна Віктараўна выканалі песні на словы Я. Янішчыц “Калыханка сыну” і “Будуць вёсны і  пралескі”.

Напрыканцы ўсе жадаючыя наведалі літаратурны  музей Яўгеніі Янішчыц.

Л.І.Папіціч,
галоўны бібліятэкар
аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ЦРБ імя Я. Янішчыц.

Добавить комментарий