Пад знакам малой радзімы

Пад знакам малой радзімы

23.11.18г.  адбылася   важная падзея на нашай Пінскай зямлі –  адчыніў свае дзверы  новы адміністрацыйны будынак  Дабраслаўскага лясніцтва. Наступіў дзень, якога з вялікім жаданнем чакалі ўсе працаўнікі. Супрацоўнікі Бабрыкоўскай сельскай бібліятэкі  і Дабраслаўскага СДК падрыхтавалі святочную праграму.  На свяце прысутнічалі дырэктар ДЛХУ “Целяханскі лясгас” Лінкевіч Юрый Віктаравіч, намеснік генеральнага дырэктара Брэсцкага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання Крывіцкі Мікалай Мікалаевіч, старшыня Бабрыкоўскага сельвыканкама Банцэвіч Аляксандр Антонавіч, а таксама ляснічыя ДЛХУ “Целяханскі лясгас”.

Працаўнікі лясніцтва заняты высакароднай справай зберажэння, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння галоўнага нацыянальнага багацця – леса. І выконваюць  сваю місію самааддана, ствараючы моцны фундамент для будучага пакалення. Каб захаваць і памножыць такую прыгажосць, як лес, патрэбна не толькі шмат часу, але і шмат крапатлівай працы. Усе госці з хваляваннем чакалі  ўрачыстай хвіліны, калі дырэктар ДЛХУ “Целяханскі лясгас” Лінкевіч Юрый Віктаравіч, намеснік генеральнага дырэктара Брэсцкага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання Крывіцкі Мікалай Мікалаевіч, ляснічы   Дабраслаўскага лясніцтва Кахновіч Андрэй Мікалаевіч.

На працягу мерапрыемства гучалі вясковыя песні ў выкананні калектыва “Доброславские зажигалочки”. Пасля  ганаровых гасцей  запрасілі на экскурсію па лясніцтву.

А.М.Міхалевіч,
бібліятэкар Бабрыкоўскай сельскай бібліятэкі

Добавить комментарий