У бібліятэках Пінскага раёна завяршыўся Тыдзень папулярызацыі творчасці вядомай паэткі Беларусі, нашай зямлячкі Яўгеніі Янішчыц “Янішчыцкі лістапад”.
Яркай зоркай не толькі на палескім, але і на беларускім небасхіле ўзышла Яўгенія Янішчыц. Яе зборнікі сталі падзеяй у літаратурным жыцці краіны.
У раённай бібліятэцы, якая носіць імя знакамітай зямлячкі, і бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя паэтэсе: гадзіны паэзіі, літаратурныя партрэты, літаратурныя вечары, конкурсы чытачоў, агляды творчасці паэтэсы, аформлены кніжныя выставы.
Папіціч Л.І.,
загадчык АБМ
ЦРБ імя Я.Янішчыц