“Якуб Колас і Палессе”

“Якуб Колас і Палессе”

Сёння, у дзень нараджэння вялікага народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, у Стытычаўскім Доме культуры адбылося літаратурнае свята “Якуб Колас і Палессе”.

Якуб Колас – адна з ключавых асоб у гісторыі беларускай культуры. Яго літаратурная і навуковая дзейнасць істотна паўплывала на развіццё сучаснай беларускай мовы. Пісьменнік пакінуў творы, якія ўжо не адным пакаленнем чытачоў прызнаюцца бясспрэчнай класікай.

На свяце сабраліся ўсе прыхільнікі творчасці паэта – супрацоўнікі бібліятэк раёна, вучні Сытычаўскай сярэдняй школы, жыхары вёскі.

Сапраўдным ўпрыгожваннем сталі тэатралізаваныя ўрыўкі з твораў пісьменніка ў выкананні бібліятэкараў Пінкавіцкай, Малоткавіцкай і Стытычаўскай сельскіх бібліятэк, пераможцаў раённага конкурса на лепшую тэатралізацыю твораў Я.Коласа “Якуба слова – дзіўны дар”. Музыкальныя нумары дарыў гледачам творчы калектыў Стытычаўскага Дома культуры.

У завяршэнні мерапрыемства дырэктар ДзУК “Пінская раённая цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма” Вольга Антанчук узнагародзіла пераможцаў конкурсу Дыпломамі аддела культуры Пінскага райвыканкама.

Ушанаванне памяці паэта стала добрай традыцыяй на Палессі, якая, дарэчы, не губляе  сваёй актуальнасці з цягам часу.

К.Я.Шэляговіч,
загадчык АБМ
ЦРБ імя Я.Янішчыц

 

Добавить комментарий