«Каб кожны Коласа пачуў»

«Каб кожны Коласа пачуў»

Якуб Колас… Народны паэт Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, пясняр – гэтыя словы даўно і заслужана сталі неаддзельнымі ад яго імя.

3 лістапада 2022 года Якубу Коласу спаўнілася 140 гадоў з дня нараджэння, у гонар чаго ў ЦРБ імя Я.Янішчыц прайшла літаратурная вечарына «Каб кожны Коласа пачуў» для вучняў ДзУА «Ставокская сярэдняя школа» Пінскага раёна. Бібліятэкары  расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, чыталі любімыя вершы паэта, слухалі песні на словы нашага выдатнага майстра  паэзіі.

К мерапрыемству была арганізавана кніжная выстава «Не змоўкне голас песняра…». На ёй размясціліся кнігі пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, мастацкія творы аўтара. Дапоўнена выстава фотаздымкамі з Якубам Коласам у розныя гады яго жыцця.

Н.И Бурба,
методист  ОБМ ЦРБ имени Е.Янищиц

Добавить комментарий