Цётка – першая беларуская паэтка ХХ ст, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальнага дэмакратычнага Адраджэння, асветніца, педагог, выдавец. Адна з самых высакародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу.
Творчы шлях паэткі нажаль кароткі, абмежаваны ўсяго пятнадцаццю гадамі. Крыніцай, якая жывіла творчасць Цёткі, было жыццё, фальклор, здабыткі прагрэсіўнай беларускай літаратуры.
З нагоды юбілейнай даты у Ласіцкай сельская бібліятэке ладзілася літаратурнае падарожжа “Яе скрыпка грае, грае…”, на якім прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым лёсам Цёткі.
Значнасць зробленага Цёткай для свайго народа яна сама вызначыла вычарпальна і афарыстычна: “Стану песняй ў народзе!” і песня тая – бунтоўная , аптымістычная і адначасова пранізлівая, шчырая і светлая.
Н.М.Чынько,
бібліятэкар Ласіцкай СБ