9 ліпеня ў Лагішынскай ГпБ прайшло пасяджэнне клуба “Равеснік”, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы “Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым шляхам беларускага песняра, цікавымі фактамі з яго біяграфіі, творчай дзейнасцю, якая прасякнута патрыятызмам і духам барацьбы за вольную Беларусь, любоўю да прыроды свайго краю. На пасяджэнні гучалі песні на словы паэта. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй “ Янка Купала – волат народнога слова”. Была падрыхтавана кніжная выстава “Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы і Коласа”.
