Белая, светлая, чыстая – маці мая Беларусь

Белая, светлая, чыстая – маці мая Беларусь

Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая, –
Мая слязінка – са святла наскрозь,
Маё прычасце, мой святлісты лёс…
З табой і паміж бедаў я світаю.
Н. Загорская

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць. Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму тэме радзімы, Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі прысвячаюць свае мерапрыемствы.
Так, літаратурна-паэтычная група “Сузор’е” цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Янішчыц сумесна з аўтаклубам “Веснік” раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы і ансамблем народнай музыкі і песні “Пласкінскія весялухі” Пласкінскага ЦСК наведалі жыхароў вёсак Церабень і Ліпнікі. Адкрыла канцэрт літаратурна-музычная кампазіцыя “Белая, светлая, чыстая – маці мая Беларусь”, падрыхтаваная бібліятэкарамі. Вядучыя распавядалі прысутным пра гісторыю, традыцыі нашай краіны.
Сонечнае надвор’е падарыла добры настрой усім, а песні ў выкананні ансамбля народнай музыкі і песні “Пласкінскія весялухі” прынеслі асалоду гледачам, разам з артыстамі яны спявалі песні.Без слоў было зразумела, што сэрцы мясцовых жыхароў цягнуцца да творчых і душэўных зносін. Вядучыя пажадалі ўсім міру, дабра,прамяністых усмешак і добрага настрою. Да свята была аформлена кніжная выстава “Мая радзіма Беларусь”. Скончылі вядучыя свята такімі радкамі: “Дом у жыцці кожнага – гэта месца, куды кліча сэрца. Беларусь – наш дом, наша краіна для жыцця…” У нас ёсць усё неабходнае, каб наша Айчына заставалася моцнай, квітнеючай дзяржавай, каб нашы дзеці, унукі і праўнукі маглі з гонарам казаць: “Я грамадзянін Беларусі!”

Самуйлік Ірына Іванаўна,
загадчык аддзела абслугоўвання
і інфармацыі ЦРБімя Я. Янішчыц

Добавить комментарий