6 ліпеня ў Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла фальклорная гадзіна “Ой, рана на Івана”. Прысутныя пазнаёміліся с гісторыяй свята Купалле, абрадамі, песнямі, звычаямі і гульнямі. Затым усе ўдзельнічалі ў святкаванні Купалля. І разам з Купалінкай і Іванам Купалам вадзілі карагоды, скакалі праз вогнішча, спявалі купальскія песні.
