Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Піншчына ўрачыста і ярка адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята  краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гарадскі пасёлак  Лагішын у чарговы раз стаў цэнтрам раённых святочных мерапрыемстваў.

У святочны дзень супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц і Лагішынскай гарпасялковай бібліятэкі арганізавалі цыкл кніжных выстаў “Дзяржавы слаўнае імя – Беларусь”, на якіх была прадстаўлена літаратура па гісторыі Беларусі і  Піншчыны. Удзельнікі свята з задавальненнем цікавілісь прадстаўленымі матэрыяламі.

Юных наведвальнікаў свята і іх бацькоў бібліятэкі запрасілі на дзіцячую пляцоўку “Библиотека под зонтиком”. Маленькіх удзельнікаў свята сустракалі клоўны і мядзведзь. Тут можна было пагартаць і пачытаць дзіцячыя кнігі, памаляваць, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах.

Добавить комментарий