️120 гадоў з дня нараджэння Пятра Глебкі️

️120 гадоў з дня нараджэння Пятра Глебкі️

️Пятро Глебка (1905 – 1969) – беларускі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Акадэмік АН Беларускай ССР (1957, член-карэспандэнт з 1950). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).

️Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Уса Ігуменскага павета (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучыцца пачаў са спазненнем, але першае і другое аддзяленне царкоўна-прыхадской школы прайшоў за год. У 1923 г. скончыў Уздзенскую сямігодку і нейкі час працаваў сакратаром сельсавета, а ў 1924 г. паступіў у Мінскі белпедтэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся ў БДУ на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (закончыў у 1930 г.).

️Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыях газеты «Калгаснік Беларусі», часопіса «Полымя рэвалюцыі», кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР. Учас Вялікай Айчыннай вайны — у рэдакцыях франтавых газет «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», друкаваўся ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы». Быў рэдактарам выдавецтва «Савецкая Беларусь», галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, якое тады працавала ў Маскве. Адначасова з 1944 г. кіраваў работай па складанні «Руска-беларускага слоўніка».

️З 1945 г. працаваў у Акадэміі навук БССР. З 1956 г. — ён дырэктар Інстытута мовазнаўства, у 1957—1969 гг. — дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, у складзе беларускай дэлегацыі неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.

️Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Добавить комментарий