Іван Андрэевіч Муравейка (21.10.1921-05.03.2021) – беларускі паэт, заслужаны работнік культуры Беларусі.
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1921 года ў весцы Таль Любанскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Любанскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі (1939).
«Я – Іван з Беларусі» – так казаў пра сябе пісьменнік Іван Муравейка. Яго імя добра вядома ў нашай краіне. На мудрых і таленавітых кнігах майстра слова выхоўвалася не адно пакаленне беларусаў. У літаратурнай скарбонцы аўтара – шматлікія вершы, апавяданні, нарысы, фельетоны, паэмы і інш.
Іван Муравейка пераважна пісаў для дзяцей. Паэт валодаў дарам – уменнем гаварыць з дзецьмі проста, займальна і шчыра на самыя розныя тэмы. Творы пісьменніка напоўнены дабрынёй і любоўю да дзяцей. Вобразна і дасціпна аўтар раскрывае свет дзіцячых уяўленняў, вучыць патрыятызму, любові да роднага краю, працы. Яго самыя вядомыя кнігі для дзяцей: «Ручаінкі», «Вось Якія мы», «Салодкія смяшынкі», «Званочкі Ў блакіце», «Як завуць Казуо?» і інш.
Асаблівае месца ў творчасці пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны І.А. Муравейка займае ваенная тэма. Хвалююць сваёй шчырасцю ўспаміны, франтавыя запісы, апавяданні пра аднапалчан, паэмы, балады і вершы, творы аб баявым братэрстве, якія ўвайшлі ў зборнікі «Прынёс в е вайны”, “Я – Іван з Беларусі», «Была вайна», «Дарога без прыпынку» .
Іван Андрэевіч стаў першым лаўрэатам прэміі імя Васіля Віткі, якую прысуджае сваім аўтарам беларускі дзіцячы часопіс “Вясёлка”. У 2006-ым за кнігу для дзяцей «Вадзіца в е крыніцы” Муравейка стаў лаўрэатам рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон».
Іван Андрэевіч Муравейка – Заслужаны работнік культуры БССР (1982), Ганаровы грамадзянін горада Любань.