Яго імя заслугоўвае высокіх ушанаванняў. І пакуль Пінск яшчэ толькі ўсведамляе значнасць фігуры вядомага беларускага біёлага і краязнаўцы Аляксея Дуброўскага, памяць аб ім жыве, дзякуючы намаганням энтузіястаў і кіраўніцтву пінскай раённай бібліятэкі. Там прайшла вечарына памяці, якая сабрала калег, сяброў і людзей, неабыякавых да дзейнасці знакамітага пінчука.