Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
З гэтай нагоды ў бібліятэках Пінскага раена праводзіліся тэматычныя мерапрыемствы: гістарычныя экскурсы, віктарыны, урокі роднай мовы, літаратурныя вернісажы, мэтай якіх стала дэманстрацыя адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменнасці і друку Беларусі.
Да мерапрыемстваў былі падрыхтаваны выставы літаратуры, на якіх чытачы атрымалі звесткі пра выдатных асветнікаў нашай Бацькаўшчыны!
К.Я.Шэляговіч,
загадчык АБМ
ЦРБ імя Я.Янішчыц