Кожны народ – гэта свая мова, свая непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў бібліятэках Пінскага раёна стартуе Тыдзень роднай мовы.
З 12 па 21 лютага ў бібліятэках раёна дзейнічаюць тэматычныя выставы літаратуры, прысвечаныя асаблівасцям, вытокам паходжання і сучаснаму стану нашай роднай, беларускай мовы.
Для чытачоў арганізаваны літаратурныя сустрэчы, урокі пісьменства, гадзіны папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў, віктарыны і многае іншае.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!