У бібліятэках Пінскага раёна завяршыўся Тыдзень роднай мовы. На працягу Тыдня супрацоўнікі бібліятэк знаёмілі чытачоў з гісторыяй беларускай мовы, яе роляй у гістарычным развіцці беларусаў і станаўленні беларускай нацыянальнай культуры.
З мэтай папулярызацыі роднай мовы быў праведзены шэраг тэматычных мерапрыемстваў: агляды кніжных выстаў, урокі гісторыі, гутаркі, віктарыны, літаратурныя гадзіны.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!