Центральная районная библиотека имени Е.Янищиц представляет вашему вниманию поэтический сборник «Вянок радкоў ад Пінчукоў».
В сборник вошли произведения участников клуба литераторов Пиншины «Пінчукі», который объединяет людей разных профессий и возрастов.
Открывает рубрику стихотворение «Край мой родны», автор Валентина Вахитова.
КРАЙ МОЙ РОДНЫ
Выйду ў поле на раздолле
З ветрам абнімуся,
Небу чыстаму, аблокам
Нізка пакланюся.
І пачую, як у полі
Пяюць жаваронкі
Назбіраю сонца промняў
У сваі далонькі.
Пабягу па траве роснай
Да лясной крынічкі
І з яе нап’юсь у волю
Чысцюткай вадзічкі.
Удыхну, як толькі можна
Водару ляснога
Абніму і прыгарну я
Клёна маладога.
І убачу я палеткаў
Неабсяжных далі,
Як у іх, нібы у моры,
Ходзяць жыта хвалі.
Шапацяць, шумяць калоссі
Набяраюць сілы,
Прырасла да цябе сэрцам,
Край мой родны, мілы.