Центральная районная библиотека имени Е.Янищиц представляет вашему вниманию поэтический сборник «Вянок радкоў ад Пінчукоў»
ВЯСКОВАЯ ЖАНЧЫНА
Я вясковая жанчына, нарадзіла я два сына.
Ды вось, мабыць, не ў час, бо ўсё правіла калгас.
Там ад золку і да золку, а свая мычыць кароўка,
Віск ужо завяла свіння, ежы ў час ніяк няма!
Ліза бекае, каза – поўна вымя малака.
Конік просіцца на пашу, гікае: табе аддзячу!
Ой, а дзеці, а сыны? У школу! То ж праспяць яны!
“Хлопцы, хлопцы, прачынайцеся, на заняткі ўжо збірайцеся!
Не крыўдуйце вы на маму”, – выпраўляю іх за браму.
Адпачыць бы нейкі час – трэба бегчы ў калгас.
Пра сон марыць мой хацень – за работай збяжыць дзень.
То быў ранак – ўжо вячорак, зноў гудзе ўвесь панадворак!
Зноў насіць, паіць, даіць і на ўсіх сябе дзяліць.
Ды вячэру рыхтаваць, на сняданак дзецям даць.
Так і носішся па крузе, рады даючы абузе.
Яшчэ й соткі, сена, дровы – трэба быць заўжды здаровай.
Той работы многа-многа, падрастай хутчэй падмога!
Падахвочваю сыноў: ”Нацягайце ў хату дроў,
Ды карове насцяліце, кураняты зачыніце,
Не забудзьце зерня даць!“ Скажаш раз аж 25!
Пазней: ”Марш вучыць урокі, вам каб гулі, вам каб скокі”.
Не была я “супермамай”, ды вучыла без падману
Ім жыццё сваё пражыць, каб не красці, каб не піць.
Як бы ні было складана, працай даражыць аддана.
Ды й казала на хаду, не было ўсё да ладу.
Не хапала мне гадзіны, выхавання –дзве хвіліны.
І таму я шмат журылася, за дзяцей сваіх малілася.
Мне іх гадаваў Гасподзь. Памагаў Ён мне, як мог!
Так міналі дні і ночкі, неўпрыкмет раслі сыночкі.
А як выраслі сыны, разышліся хто-куды.
Хто налева, хто направа, сум адолеў небывалы.
Паглядаю я ў вакно – сцежку вузкую відно.
Ды па ёй не ідзе ніхто…
Не гучыць смех заліхвацкі, сама з сабой гуляю ў цацкі…
Пра сябе я расказала і лягчэй адразу стала!
Галина Лозицкая