Центральная районная библиотека имени Е.Янищиц представляет вашему вниманию поэтический сборник «Вянок радкоў ад Пінчукоў»
Пасля экскурсіі па Блокаўскіх месцах
Прыемна аднойчы прайсціся шляхамі,
Якімі хадзілі паэты да нас.
І межы, якія ўзрасталі вякамі
Рассыплюцца ў прысак, і знікне нат час.
Пабачыўшы тую старую капліцу,
Якую паэт маляваў ад рукі,
І час застывае, а вось ужо быццам
Усё той жа дарогай ідуць гусакі.
Пад шатамі веліч старэнькага дуба,
Дзе некалі проста стаяў канавяз.
Паэт у прахалодзе даваўся раздумам.
Аб гэтым у прасторы ляціць нейкі звяз.
Канешне, таго ты й не стрэнеш паэта,
Хоць памяць аб ім ускалыхне новы крок.
Далёкае тое ваеннае лета.
Тут быў і служыў непаэтам наш Блок!
Анатолий Козич