«Вянок радкоў ад Пінчукоў»

«Вянок радкоў ад Пінчукоў»

 

Центральная районная библиотека имени Е.Янищиц представляет вашему вниманию поэтический сборник «Вянок радкоў ад Пінчукоў»

ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ

А напачатку было слова…
Гасподзь ствараў Зямлю па ім.
Яно ўсяго-ўсяго аснова
І ўладарна над усім.

У ім і альфа і амега,
У ім Тварца Зямлі любоў,
У ім белізна і холад снегу,
Дрымучасць казачных лясоў.

У ім дыханне навальніцы,
Паветра свежага напой,
Гаючы смак вады з крыніцы,
Матулін позірк пад рукой.

А напачатку было слова…
Было і дзякуй Богу ёсць.
І Беларусі нашай мова
Нясе Радзімы прыгажосць.

Квітнее мілая Айчына.
Краіна спраў, краіна мар.
І помніцца Францыск Скарына –
Бясцэнных кніг першадрукар.

Лісты гісторыі гартаем
І пішам летапіс ізноў,
Святочна дату азначаем:
Пісьменнасці – за пяць вякоў.

Жанна Верич

Добавить комментарий