Верба ў дзіцячых далонях

Верба ў дзіцячых далонях

У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц у рамках культурна-асветніцкага праекту «Скарбніца беларускай душы» і рэспубліканскага праекту «Кожная пятніца — роднае, сваё» для вучняў 4 «В» класа ДУА «Гімназія №1 імя Ф.Я.Перца» прайшла творчая інфармацыйная гадзіна «Вербная нядзеля: ад галінкі да надзеі».

З дзецьмі пагаварылі пра галоўнае: вербная галінка — гэта не проста веснавы знак. Гэта сімвал надзеі, дабрыні і абнаўлення, які нагадвае нам, што нават пасля самай халоднай зімы абавязкова прыходзіць цяпло.

Спадабалася вельмі дзецям творчае заданне «Вербная майстэрня»: кожны ўдзельнік змог стварыць уласную кветачку-вярбу, якую забраў на памяць.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий