Родная мова – люстэрка народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
Лагішынская горпасялковая бібліятэка сумесна са школай правяла турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”. У турніры прынялі ўдзел вучні 5-8 класаў. Для дзяцей праводзілася многа конкурсаў: “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Загадкі з вяселай хаткі”, “Музей народнага побыту” і інш. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра мову, распавядалі для чаго служаць прадметы сялянскага побыту, якія былі прадстаўлены для іх. Пры падвядзенні вынікаў турніру, лепшым удзельнікам былі ўручаны дыпломы “Знаўца баларускай мовы”.
Лекуновіч Я.Б.,
бібліятэкар Лагішынскай ГпБ