Свет далёкай мінуўшчыны

Свет далёкай мінуўшчыны

“Свет далёкай мінуўшчыны”, пад такой назвай супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Янішчыц арганізавалі ў Чухаўскай сярэдняй школе літаратурны вечар, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння нашага сучасніка, знакамітага земляка, пісьменніка, фалькларыста, доктара філалагічных навук Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца. Гэта мерапрыемства было прымеркавана да Года малой Радзімы.

Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Чухава Пінскага раёна. Ён з’яўляецца аўтарам больш за 720 навуковых і навукова-папулярных публікацый у айчынным і замежным друку, займаецца даследаваннем міфалогіі і фальклору беларусаў, краязнаўствам. Цяпер Аляксей Міхайлавіч працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

 У актавай зале школы, дзе праходзіла мерапрыемства сабраліся навучэнцы школы, настаўнікі, члены клуба літаратараў “Пінчукі”, бібліятэкары. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. Цікавым, павучальным і эмацыйным быў аповяд пра свайго земляка намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Чухаўскай сярэдняй школы Юліі Рыгораўны Кахавец. Актыўны ўдзел прымалі члены клуба літаратараў “Пінчукі”. Перад прысутнымі выступілі дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Львовіч Ільін і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Іванаўна Ляшук.

Мерапрыемства суправаждалася электроннай прэзентацыяй. Была падрыхтавана кніжная выстава “Сцежкамі беларускай даўніны”.

В.І.Жылевіч,
метадыст АБМ

Добавить комментарий