У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц у рамках праекта “Скарбніца беларускай душы” для выхаванцаў лагера “Вясёлка” пры “Гімназіі №1 імя Ф.Я.Перца” прайшла тэматычная праграма з кругаваротам станцый “Шырокая Масленіца: бліны, гульні, казкі”.
Дзеці не толькі даведаліся, як нашы продкі гукалі вясну, але і адгадвалі масленічныя загадкі, складалі прыказкі пра бліны і нават “пяклі” свае першыя блінцы (на паперы, але з душой).
Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні і даведаліся шмат новага пра свята, якое сімвалізуе прыход цяпла і сонца.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!








