Бібліятэкары Каменскай сельскай бібліятэкі арганізавалі краязнаўчае падарожжа “Сцежкамі роднага краю”, якое наведалі выхаванцы лагера адпачынку Пагост-Загародскай сярэдняй школы. Вядучыя краязнаўчага мерапрыемства расказалі дзецям легенду пра вёску Камень і гісторыю вёскі, сучаснае становішча сваёй малой радзімы. На мерапрыемстве гучалі вершы Л.Крывецкага і вершы беларускіх аўтараў. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Ці добра Вы ведаеце сваю вёску Камень?”.
Далянчук А.М.,
бібліятэкар Каменскай СБ