“Хрыстос васкрэсе!”. Гэтыя словы заўсёды гучаць вельмі цёпла і радасна. Пасха – асобы, адзін з найболей важных дзён у хрысціянскай традыцыі. Іспакон веку гэтае свята сустракалі ў храме. І сёння пасхальная служба
застаецца самай галоўнай у годзе.
У канун такога свята ў Малоткавіцкай СБ былі арганізаваны бібліятэчныя вячоркі “Пасха – свята надзеі і радасці”.
Бібліятэку ўпрыгожвае святочная кніжная выстава: “Пасха Господня. Светлое Христово Воскресенье”, на якой прадстаўлены работы кружкоўцаў “Жывыя крыніцы”, гэта выцінанка і пісанкі.
Удзельнікамі вячорак былі вучні 3 класа Малоткавіцкай СШ , якія вывучаюць асновы праваслаўнай культуры пры Васкрэснай школе. Кіраўнікі – Глінская Таццяна Аляксееўна і Ашуркевіч Ніна Ільінічна. Вучні выступілі з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Светлый праздник Пасхи”. Ніна Ільінічна з’яўляецца ўдзельніцай царкоўнага хора, таму навучыла дзетак вельмі прыгожым святочным песням. Дзеткі проста малайцы, ігралі свае ролі цудоўна.
Затым бібліятэкар Навак С.П. правяла для прысутных майстар-клас “Пасхальная пісанка”. Дзеці з такім задавальненнем красілі самі яйкі. Гэта трудаёмкі працэс, але справіліся амаль ўсе. Кожны сваю работу панёс да дому паказаць сваім бацькам.
Удзельнічала 23 ч.
Бойка Наталля Емяльянаўна,
загадчык Малоткавіцкай
сельскай бібліятэкі