У гонар 55-годдзя з дня нараджэння сучаснага беларускага пісьменнніка Алеся Бадака ў бібліятэках Пінскага раёна прайшлі неверагодныя падарожжы па творчасці папулярнага аўтара.
Творы Алеся Бадака прывабліваюць багатай фантазіяй, тонкай назіральнасцю і светлым гумарам. Яны адрасаваны не толькі тым юным чытачам, якія любяць займальныя сюжэты, але і кожнаму, хто хоча як мага больш даведацца пра наш навакольны свет, хто любіць прыроду і перакананы: яна не менш дзівосная і таямнічая, чым самы неварагодны казачны сюжэт.
З дапамогай медыяпрэзентацый, разнастайных літаратурных вандровак, кніжных выстаў і абзораў бібляітэкары змаглі заахвоціць дзяцей прачытаць кнігі беларускага пісьменніка і зрабіць малюнкі па сюжэтам прачытаных гісторый.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскга раёна!
Н.У.Паўлюкавец,
галоўны бібліятэкар АБМ
ЦРБ імя Я.Янішчыц