Сёння ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц адбыўся вечар памяці, прысвечаны нашаму земляку, паэту, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолю Шушко.
Ёсць паэты, якіх заўседы адчуваеш сваімі добрымі субяседнікамі і душэўнымі спадарожнікамі… Да такіх паэтаў можна аднесці і Анатоля Іванавіча Шушко – таленавітага майстра высокага слова, самабытнага аўтара.
Анатоль Іванавіч ахвотна сустракаўся з чытачамі ў бібліятэках, з настаўнікамі і вучнямі ў школах, са студэнтамі, умеў па-мастацку чытаць
свае творы.
Даніну памяці паэту выказалі калегі па пяру, удзельнікі клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”, навучэнцы Пінскага каледжа УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”. Кранула ўсіх выступленне жонкі паэта Любові Міхайлаўны.
Лірыка Анатоля Іванавіча непаўторная, кранальная і шчырая. Бо і сам паэт быў чалавекам шчырым і адкрытым. А памяць пра яго назаўжды застанецца ў нашых сэрцах і літаратурных творах.