У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц для выхаванцаў летняга лагера «Рамонак» пры ДзУА «Сярэдняя школа №11 імя У.А.Гайдаенка» адбыўся інтэлектуальны турнір «Мудрасць у скрыначцы: вясёлы свет прыказак» у рамках культурна-асветніцкага праекту «Скарбніца беларускай душы» і рэспубліканскага праекту «Кожная пятніца — роднае, сваё».
Мэтай турніру было не проста праверыць веды беларускага фальклору, а паказаць, што прыказкі — жывыя, вострыя і надзвычай актуальныя. У ігравой форме юныя знаўцы праходзілі тэст на хуткасць мыслення, тлумачылі сэнс вядомых выразаў.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!




