3 лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння Якуба Коласа.
Ушанаванню памяці славутага паэта, празаіка, драматурга, вучонага, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, акадэміка Якуба Коласа бібліятэкі Пінскага раёна прысвяцілі шэраг мерапрыемстваў: музычна-паэтычныя кампазіцыі, літаратурныя імпрэзы, паэтычныя міксы, тэатралізаваныя замалёўкі, конкурсы чытачоў, гучныя чытанні.
У кожнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава, дзе любы жадаючы змог пазнаёміцца з творамі народнага паэта Беларусі.