У бібліятэках Піншчыны пачаўся Тыдзень роднай мовы «Краса і магутнасць роднага слова». Гэта час, каб яшчэ раз дакрануцца да скарбніцы беларускай культуры, адчуць яе глыбіню і самабытнасць.
Для наведвальнікаў разгорнуты кніжныя экспазіцыі, дзе прадстаўлены творы як беларускіх класікаў, так і сучасных аўтараў. Арганізаваны літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове: літаратурныя гадзіны, гучныя чытанні, гульні і віктарыны.
Каб пачуць мілагучнасць роднага слова, адкрыць новыя старонкі знаёмых твораў і адчуць яго жывую сілу — запрашаем у бібліятэкі Пінскага раёна!










