Краса і магутнасць роднага слова

Краса і магутнасць роднага слова

У рамках Тыдня беларускай мовы ў Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц для выхаванцаў лагера «Вясёлка» пры «Гімназіі №1 імя Ф.Я.Перца» і лагера «Пчолка» пры «Сярэдняй школе №12» прайшла гульня-віктарына «Ад А да Я: загадкі беларускай мовы».

Выхаванцы лагераў з азартам адказвалі на пытанні, разгадвалі лінгвістычныя галаваломкі і складалі прыказкі. Дзеці змаглі не толькі праверыць свае веды, але і даведацца шмат новага пра гісторыю і асаблівасці беларускай мовы.

Запрашаем наведаць бібліяэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий