Бібліятэкі Піншчыны далучыліся да рэспубліканскага праекту «Кожная пятніца — роднае, сваё!». Праект — гэта цікавыя сустрэчы ў бібліятэках, якія аб’ядноўваюцца вакол беларускай мовы, традыцый і культуры праз гульні, майстар-класы, імпрэзы.
Далучайцеся, каб рабіць кожную пятніцу сапраўды асаблівай, роднай і сваёй!
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!





