У бібліятэках Піншчыны актыўна рэалізуецца рэспубліканскі праект «Кожная пятніца – роднае, сваё». Кожны тыдзень тут праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культурных традыцый. Для наведвальнікаў арганізуюцца тэматычныя кніжныя выставы, гучныя чытанні, літаратурныя віктарыны, майстар-класы.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!





