У бібліятэках Піншчыны кожная пятніца асаблівая: тут праходзяць літаратурныя мерапрыемствы, майстар-класы, прэзентацыі кніг і выстаў. Удзельнікі акцыі маюць магчымасць дакрануцца да беларускага слова, па-новаму адкрыць для сябе традыцыі і глыбей зразумець родную культуру. Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна і зрабіць кожную пятніцу сапраўды роднай і сваёй.








