31 сакавіка ў Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц адбылося пасяджэнне клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”, прысвечанае гадавіне яго стварэння “Клуб собирает друзей”. Клуб ставіць сваёй мэтай розныя формы цікавага правядзення часу, творчых зносін, папулярызацыі творчасці.
Цяперашні год праходзіць пад знакам 135-годдзя з дня нараджэння вялікіх песняроў нашага народа – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Жыццё і творчасць Якуба Коласа сталі выдатным укладам у беларускую культуру.
Да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа сярод бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” быў праведзены раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае мерапрыемства “Нас слова паэта да творчасці кліча”. І супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Янішчыц, уладальнікі дыплома другой ступені за тэатралізацыю вершаванага твора Я. Коласа “Зяць” прадэманстравалі сваю творчасць, прадставілі тэатралізацыю у час пасяджэння клуба літаратараў.
З пажаданнямі творчага натхнення, плённасці і мноства новых ідэй выступіла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Алена Іванаўна Анташук.
Мясцовыя паэты пачыталі свае вершы, нават спявалі, гралі на гітарах. Словы былі дадзены членам Саюза пісьменнікаў Беларусі М.І. Ляшук, А.І. Шушко, М.У. Кобец. Далей словы трымалі ўдзельнікі клуба літаратараў “Пінчукі” А.А. Ігнацюк, Ж. Я. Завацкая, М.П. Башчук, Т.Г. Кейта-Станкевіч, С.М.Баран, Г.І. Лазіцкая, А.В.Козіч, З.У. Савіла, У.Г. Зенюціч, В.С.Мяцельскі, Жуковіч А.С., Ільін А.Л., Шклёда Л.С., Пруская В.С.
Цудоўным дапаўненнем стала канцэртная праграма ў выкананні Руслана Ісмаілава, Кацярыны Ларыёнавай і Мікалая Саўчанчыка.
Далей на пасяджэнні члены клуба літаратараў “Пінчукі” чыталі свае вершы і абмяркоўвалі творчыя планы.