У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц у рамках культурна-асветніцкага праекту «Скарбніца беларускай душы» і рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» для навучэнцаў СДЮШАР №5 прайшоў адукацыйна-творчы занятак «Хлебны год: чатыры пары года, чатыры традыцыі».
Падчас занятку юныя спартсмены даведаліся, што хлеб — гэта не проста ежа, а сапраўдны сімвал працы, цярпення і любові да роднай зямлі. Даведаліся, які шлях хлеба ад зярнятка да стала і пазнаёміліся з чатырма народнымі традыцыямі, звязанымі з порамі года.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёну!




