У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц у рамках культурна-асветніцкага праекту «Скарбніца беларускай душы» і рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» для вучняў 2-х класаў ДзУА»Гімназія №1 імя Ф.Я.Перца» прайшла гульня «Чароўны свет беларусаў: як жылі нашы продкі».
Вучні даведаліся, як нашы продкі будавалі хату, што гатавалі ў печы, у якія гульні гулялі, а таксама адгадвалі старадаўнія прадметы побыту.
Гульня яшчэ раз нагадала: беларуская душа — гэта шчырасць, гасціннасць і любоў да роднай зямлі.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёну!





