“Чароўная кветка беларускай паэзіі”

“Чароўная кветка беларускай паэзіі”

У бібліятэках Пінскага раёна ў рамках Тыдня папулярызацыі творчасці Яўгеніі Янішчыц праходзяць святочныя мерапрыемствы.

Сёння ў цэнральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц адбылася гадзіна паэзіі “Чароўная кветка беларускай паэзіі”. Гасцямі мерапрыемства сталі студэнты УА “Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж” і члены клуба лірататараў Піншчыны “Пінчукі”.

Супрацоўнікі бібліятэкі рассказалі пра жыццё і творчы шлях знакамітай беларускай паэтэссы, члены клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” прадставілі свае вершы, прысвечаныя Яўгеніі Янішчыц і роднаму Палессю, таксама выканалі цудоўныя песні на вершы “палескай ластаўкі”.

Яўгенія Янішчыц увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры як асоба ўзнёслая і рамантычная. Яркай каметай пранеслася яна па высокім небе нашай паэзіі, асвятліла яго і пакінула пасля сябе такі след, які мы будзем яшчэ доўга адчуваць і бачыць.Такія з цягам часу робяцца легендамі!

К.Я.Шэляговіч,
загадчык АБМ
ЦРБ імя Я.Янішчыц

Добавить комментарий