95 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрына

95 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрына

Іван Пятровіч Чыгрын (1931–2006) – беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.Нарадзіўся ў вёсцы Чамяры Слонімскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе, завучам у Яварскай сярэдняй школе (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.

У друку выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З’яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981). Аўтар зборнікаў «Капеж» (1992), «Люблю вясну» (2000), «Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак» (2001), «Фантазіі старога дзеда» (2005) і інш.

Добавить комментарий